У Грэнландыі зноў заявілі, што "востраў не прадаецца"
Мутэ Эгедэ
У Грэнландыі зноў заявілі, што "востраў не прадаецца". Прэм'ер-міністр Мутэ Эгедэ адрэагаваў на каментары абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (папярэдні раз падобны "абмен меркаваннямі" адбыўся ў 2019 годзе).
"Грэнландыя належыць нам, — цытуе словы прэм'ера Reuters. — Мы не прадаемся і ніколі не будзем прадавацца. Мы не павінны прайграць нашу доўгую барацьбу за свабоду".
"У мэтах нацыянальнай бяспекі і свабоды ва ўсім свеце Злучаныя Штаты Амерыкі мяркуюць, што валоданне Грэнландыяй і кантроль над ёй з'яўляюцца абсалютнай неабходнасцю", — напісаў раней Трамп у сацсетцы.
Грэнландыя — найбуйнейшы востраў на планеце, ён знаходзіцца паміж Паўночным Ледавітым і Атлантычным акіянамі. Насельніцтва складае крыху больш за паўсотні тысяч чалавек. Грэнландыя знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Даніі.
Злучаныя Штаты маюць на Грэнландыі вялікую базу Ваенна-паветраных сіл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.