The Wall Street Journal: Дональд Трамп хоча купіць Грэнландыю

The Wall Street Journal: Дональд Трамп хоча купіць Грэнландыю

Дональд Трамп хоча купіць Грэнландыю, піша The Wall Street Journal са спасылкай на ананімныя крыніцы. Па звестках выдання, амерыканскі прэзідэнт нібыта неаднаразова абмяркоўваў гэтае пытанне ў Белым доме са сваімі дарадцамі і адвакатамі. Трампа зацікавіла, што востраў багаты на карысныя выкапні і мае важнае геапалітычнае значэнне. Некаторыя з дарадцаў падтрымалі ідэю, а адзін з адвакатаў нават высвятляе, ці магчыма яе рэалізаваць.

Як вядома, Грэнландыя знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Даніі. У пачатку верасня прэзідэнт ЗША наведае гэтую краіну. Праўда, візіт Трампа не звязваюць са згаданай ідэяй.

Грэнландыя — найбуйнейшы востраў на планеце, ён знаходзіцца паміж Паўночным Ледавітым і Атлантычным акіянамі. Насельніцтва складае крыху больш за паўсотні тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі