ПТВ патрабавала грошы за навучанне з хлопца, якога забралі ў войска
Вайсковая часць, ілюстрацыйнае фота
У Докшыцкім раёне ПТВ падало ў суд на юнака, якога забралі ў войска, заўважылі "Народныя навіны Віцебска".
Хлопец вучыўся за кошт бюджэту з 2020 па 2023 гады на падставе дагавора аб падрыхтоўцы рабочага (служачага) з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Па заканчэнні навучання яго размеркавалі адзін год адпрацаваць на прадпрыемстве.
Юнак мусіў прыбыць на месца працы 31 ліпеня 2023 года, але не з'явіўся. Таму ПТВ прасіла праз суд спагнаць з яго выдаткі, затрачаныя дзяржавай на навучанне, — 7941 рубель.
Падчас судовага разгляду выявілася, што 25 кастрычніка 2023 года маладога чалавека прызвалі на тэрміновую вайсковую служба. А з 10 ліпеня 2024 года ён паступіў на вайсковую службу паводле кантракту. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грошы за навучанне з такіх выпускнікоў не спаганяюцца. Таму суд Докшыцкага раёна адмовіў навучальнай установе ў яе пазове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.