Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць

Беларускія вайскоўцы ў лесе ў раёне мяжы з Польшчай

Беларускія вайскоўцы ў лесе ў раёне мяжы з Польшчай / t.me/zapadny_rubesz/

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік Лукашэнкі, інспектар па рэгіёне Юрый Караеў разам з камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёрам Вадзімам Суравым наведалі вайскоўцаў, якія працяглы час жывуць у лесе. Салдаты і афіцэры "выконваюць задачы па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы" з Польшчай і працяглы час вымушаны жыць зімой у намётах. Каранік пасля "экскурсіі" заўважыў, што беларускае войска "можа выконваць задачы ў любых умовах".

"Яны вельмі добра абжыліся, арганізавалі свой побыт, а галоўнае — забяспечылі надзейнае выкананне задач, — цытуе словы Уладзіміра Караніка яго прэс-служба. У месцах пастаяннай дыслакацыі іх памятаюць, чакаюць. І мы напярэдадні Новага года пастараліся зрабіць так, каб людзі адчулі гэты клопат, каб яны тут, на вучэннях, адчулі часцінку дома, атрымалі станоўчыя эмоцыі, успомнілі яшчэ раз пра тое, што іх чакаюць, любяць і рыхтуюцца да сустрэчы".

Вядома, што на "ўзмацненне ўчасткаў мяжы" адправілі механізаваныя падраздзяленні часцей Заходняга аператыўнага камандавання, мінамётныя разлікі, артылерыйскія дывізіёны, зенітчыкаў, а таксама "разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў".

Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць
Каранік наведаў адпраўленых у лес вайскоўцаў і сказаў, што пра іх памятаюць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі