Эканаміст Кавалкін: заробкі выраслі, але наступны год — без пазітыву

Уладзімір Кавалкін разважае пра беларускую эканоміку

Уладзімір Кавалкін разважае пра беларускую эканоміку / @rubanau_collage

Кіраўнік праекта “Кошт урада” эканаміст Уладзімір Кавалкін у эфіры Еўрарадыё расказаў, што адбывалася ў беларускай эканоміцы цягам 2024 года, падвёў асноўныя вынікі і паразважаў, што будзе ў годзе наступным.

 

Беларуская эканоміка паказала рост. Але ў наступным годзе такога не будзе

Уладзімір Кавалкін кажа, што, нягледзячы на рост беларускай эканомікі цягам года, у апошнім квартале яна пайшла на спад. Ён тлумачыць гэта тым, што эканоміка Беларусі цяпер вельмі перагрэтая.

— Бясконца расці нельга. Наступны год не будзе годам росту. Наступны год зробіцца годам паскарэння інфляцыі: яна не катастрафічна, але будзе разганяцца.

Кавалкін таксама адзначае, што з дэфіцытам працоўных рук рост эканомікі амаль немагчымы.

— Я не бачу пазітыву на наступны год.

 

Ці дзейнічаюць на Беларусь санкцыі?

На думку Кавалкіна, санкцыі працавалі, і гэта відаць з турбулентнасці экспарту і імпарту.

— Для звычайнага чалавека гэта як блакаванне сайтаў. Ты наведваеш сайт, а потым яго блакуюць. Потым ты знаходзіш люстэрка, а яго таксама блакуюць. Тое самае адбывалася і з імпартам-экспартам. То-бок Беларусь знаходзіла нейкія схемы — быў рост, а потым еўрапейцы і амерыканцы гэтыя схемы блакавалі, тады адбываўся спад. І так зноўку туды-сюды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі