У Беларусі ў замарожаных агароднінных сумесях выявілі кішачную палачку

Замарожаная агароднінная сумесь

Замарожаная агароднінная сумесь / pixabay.com

У Беларусі ў замарожаных агароднінных сумесях выявілі кішачную палачку, паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. На яго сайце апублікаваны "чорны спіс": "Гавайская" сумесь хутказамарожаная гандлёвай маркі GUSTO (дата вырабу 13.11.2023); сумесь для смажання — бульба ў гародніне з грыбамі хутказамарожаная гандлёвай маркі GUSTO (дата вырабу 02.03.2024); хутказамарожаныя гародніна для смажання "Па-беларуску" гандлёвай маркі "Живи Здорово" (дата вырабу 02.04.2024); хутказамарожаная агароднінная сумесь "Мексіканская" гандлёвай маркі GUSTO (даты вырабу 27.05.2024, 15.02.2024, 28.12.2023); хутказамарожаныя гародніна для смажання "Па-хатняму" гандлёвай маркі "Живи Здорово" (дата вырабу 05.02.2024); хутказамарожаныя гародніна для смажання "Па-палеску" гандлёвай маркі "Живи Здорово" (дата вырабу 19.12.2023), а таксама вытворчасці Oerlemans Foods Siemiatycze Sp.Z.o.о. (Польшча).

У адпаведнасці з пастановамі галоўнага санітарнага лекара, продаж гэтай небяспечнай прадукцыі ў Беларусі забаронены, з гандлёвых сетак забіраюць яе астаткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі