Пад санкцыі трапіла чвэрць беларускай эканомікі — дзяржаўны інстытут

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

У дачыненні да Беларусі дзейнічае 1499 сектаральных і персанальных санкцый. Такая статыстыка падаецца ў артыкуле старшага навуковага супрацоўніка НДЭІ Мінэканомікі Наталлі Ганчарык "Ці ёсць жыццё пад санкцыямі?" у снежаньскім нумары часопіса "Фінансы. Улік. Аўдыт", заўважыў "Позірк".

Прычым 711 з гэтых санкцый уведзена "пасля лютага 2022 года" — гэта значыць, пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. Санкцыі закранаюць 298 суб'ектаў — 261 фізічную асобу і 37 юрыдычных асоб.

Па колькасці ўведзеных санкцый Беларусь займае пятае месца ў свеце. Яе апярэджваюць Расія (больш за 22 тысячы), Іран (5,3 тысячы), Сірыя (2,9 тысячы) і Паўночная Карэя (2,2 тысячы). За нашай краінай па колькасці санкцый ідуць М'янма (больш за 1 тысячу) і Венесуэла (748).

"Прамы ўплыў абмежаванняў закрануў каля 25% беларускай эканомікі і ўскосна адбіўся на ўсёй астатняй яе частцы", — адзначае Наталля Ганчарык. Прычым асноўны ўдар, паводле яе, прыпаў на прамысловыя галіны і валаўтваральныя прадпрыемствы. Ад іх ускосна адчулі наступствы санкцый спадарожныя сектары, асабліва аптовы гандаль і грузаперавозкі.

Ганчарык канстатуе, што санкцыі закранулі каля 70% экспарту ў Еўрасаюз, або амаль 17% паставак тавараў за мяжу. У выніку давялося шукаць новыя рынку збыту і шляхі дастаўкі калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі