Як кіраўнік Мінскага раёна віншаваў 103-гадовага ветэрана

Чыноўнікі не маглі не зрабіць фотаздымак для справаздачы пра сустрэчу

Чыноўнікі не маглі не зрабіць фотаздымак для справаздачы пра сустрэчу / pristalica.by

Кіраўнік Мінскага раёна Уладзімір Юргевіч віншаваў у Заслаўі з надыходзячымі святамі 103-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Сурвілу. "Бацька відавочна слабы", — цытуе словы дачкі Сурвілы газета "Прысталічча". Тым не менш, чыноўнікі не маглі не зрабіць фотаздымак для справаздачы пра сустрэчу каля ложка. Больш таго, ветэран нібыта пажадаў гасцям "жыць доўга і шчасліва, пад мірным небам". У пачатку восені ва Уздзе на прарэжымным мерапрыемстве зачыталі тэкст з прапагандысцкімі штампамі, які нібыта напісаў 98-гадовы ветэран.

Якія падарункі прывезла дэлегацыя райвыканкама доўгажыхару, не ўдакладняецца.

Вясной 2024-га ў Беларусі было каля 1100 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі