Спіс беларускіх палітвязняў павялічыўся на 13 чалавек
Калючы дрот, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі дадалося 13 новых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гэта Арцём Янкін, Аляксандр Кірэеў, Дзмітрый Белановіч, Яўген Аношын, Максім Мыслівец, Міхаіл Герасімчык, Юрый Бялькевіч, Дзмітрый Сончык, Мікалай Дземчанка, Алена Кіянічэнка, Андрэй Куніцкі, Сяргей Мядзведзеў, Тамара Патоцкая.
Большасць з іх асуджаныя за абразу Лукашэнкі і службовых асобаў рэжыму. Таксама ёсць людзі, пакараныя за заклікі да санкцый супраць рэжыму — гэта Максім Мыслівец (асуджаны) і Тамара Патоцкая (узятая пад варту).
На сёння праваабаронцы налічваюць у Беларусі 1305 палітзняволеных. Спіс людзей, зняволеных па палітычных матывах, насамрэч яшчэ большы: пра некаторых з палітычна асуджаных становіцца вядома толькі пасля іх вызвалення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.