Беларусаў не было на борце самалёта, які разбіўся ў Казахстане
Самалёт, які разбіўся ў Казахстане
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Казахстане, грамадзян Беларусі не было. Пра гэта піша "Позірк", спасылаючыся на Міністэрства транспарту Казахстана.
Паведамляецца, што на борце былі пяць чальцоў экіпажа і пасажыры: 37 грамадзян Азербайджана, 16 — Расіі, 6 — Казахстана 3 — Кыргызстана.
Самалёт накіроўваўся па маршруце Баку (Азербайджан) — Грозны (Расія).
Паводле ўдакладненых звестак, авіялайнер трапіў у густы туман, таму яго перанакіравалі ў Махачкалу. Пазней самалёт сутыкнуўся са зграяй птушак, што і стала прычынай аварыі.
Паведамляецца, што на борце было 69 чалавек, у тым ліку пяцёра чальцоў экіпажа. Выжылі 29 чалавек, якія размяшчаліся ў хваставой частцы самалёта. Увесь экіпаж загінуў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.