Стаў вядомы графік працы ўстаноў аховы здароўя ў святочныя дні ў Беларусі
У паліклініцы
Стаў вядомы графік працы ўсіх устаноў аховы здароўя ў выходныя і святочныя дні ў Беларусі. Яго зацвердзіла Міністэрства аховы здароўя. Ён будзе дзейнічаць у снежні 2024-га — студзені 2025-га.
Для паліклінік графік наступны:
25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня — па графіку святочнага дня (то бок, не працуюць),
6 студзеня — па графіку суботы (скарочана),
11 студзеня — па графіку звычайнага працоўнага дня.
Для бальніц і РНПЦ графік наступны:
25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня — па графіку святочнага дня,
6 студзеня — па графіку звычайнага працоўнага дня,
11 студзеня — па графіку суботы.
У Мінаховы здароўя абяцаюць на святы забяспечыць "бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву". Служба хуткай меддапамогі будзе працаваць у "рэжыме павышанай гатоўнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.