Пінскі БРСМ налажвае супрацу з украінскай “Партыяй рэгіёнаў”
Фэстываль маладзёжных ініцыятываў адбыўся пад Пінскам з ініцыятывы мясцовага райкама БРСМ. На яго былі запрошаныя сябры маладзёжнага крыла “Партыі рэгіёнаў” з Роўна. Украінскім гасцям арганізавалі афіцыйны прыём на ўзроўні старшыні райвыканкаму. Таксама яны актыўна удзельнічалі ў фэстывальных конкурсах. Адметна, што прадстаўнікі “Партыі рэгіёнаў” размаўлялі выключна на ўкраінскай мове, а вось пінскія чыноўнікі толькі на рускай мове.