Пінскія апазіцыйныя камуністы ўпершыню не ўдзельнічаюць у выбарах
Пінскія прадстаўнікі апазіцыі на мясцовых выбарах выставілі толькі аднаго кандыдата ў дэпутаты. Рух “За свабаду” знайшоў сілы пазмагацца за адно месца ў пінскім гарсавеце. Апазіцыйныя камуністы (ранейшая ПКБ, а цяпер Партыя левых “Справядлівы свет”) упершыню ў Пінску не вылучылі аніводнага кандыдата. Мясцовыя філіі партый тлумачаць сваю нізкую актыўнасць слабой матывацыяй і незразумелымі паўнамоцтвамі гарадскога савета дэпутатаў.