Пінскія ўлады вызначылі "мяжу аседласці" для зборшчыкаў подпісаў

Пінскі гарвыканкам забараніў збіраць подпісы выбарцаў за кандыдатаў на прэзідэнта на адлегласці меней за 50 метраў ад будынкаў адміністрацыяў, суду, пракуратуры і міліцыі. Апроч таго, у “мяжу аседласці” трапілі будынкі вакзалаў, аўтобусныя прыпынкі, інтэрнаты, банкі, кірмашы, установы адукацыі і лякарні, спартовыя, гандлёвыя і культавыя аб’екты. То бок, патэнцыйным зборшчыкам подпісаў трэба надта пастарацца, каб не парушыць выканкамаўскія забароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі