Польшча прапануе ЕС адсвяткаваць 20-годдзе падзення камунізму

Польшча прапанавала, каб Еўрасаюз абвясціў 2009 год годам 20-годдзя абвалу камунізму ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе. Прапанову агучыў у аўторак у Бруселі кіраўнік Камітэту Еўраінтэграцыі Мікалай Даўгялевіч. Вядзецца пра падзеі ў Чэхаславакіі, Польшчы, Венгрыі і пра ўпадак Берлінскага муру.

Як спадарожнае святкаванне Варшава прапануе адзначыць і 5-годдзе пашырэння ЕС, якое адбылося 5 траўня 2004 г. Даўгялевіч сведчыць, што прапанову Польшчы прыхільна сустрэлі міністры замежных справаў краін Еўрасаюза, паведамляе сайт euro.pap.pl.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі