Польшчу не задаволілі прапановы ЗША па ўмовах размяшчэння ПРА

Польшча ў апошні момант адмовілася ад прапановы ЗША па ўмовах размяшчэння амерыканскай сістэмы Проціракетнай абароны (ПРА) на польскай тэрыторыі. "Мы не дасягнулі задавальняючых вынікаў па павялічэнні ўзроўню бяспекі Польшчы ў гэтых перамовах", - заявіў увечары ў пятніцу прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі пасля разгляду прапановы ЗША. Аднак ён паабяцаў, што перамовы працягнуцца.

Расійскія СМІ прагназуюць, што ўжо ў бліжэйшы час Вашынгтону давядзецца выкарыстаць у якасці рэзервовай пляцоўкі для радараў Літву. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі