Польская амбасада: Сыход Анжалікі Борыс стаў для нас нечаканасцю

Рашэнне Анжалікі Борыс сысці з пасады лідэра нефармальнага Саюзу палякаў у Беларусі стала нечаканасцю для польскай амбасады. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў першы сакратар амбасады Павел Марчук. На яго думку, такое рашэнне Анжаліка Борыс прыняла з-за таго, што "проста стамілася ад усёй гэтай сітуацыі".

Марчук аспрэчыў інфармацыю, што рашэнне пакінуць пасаду Борыс прыняла пасля сустрэчы ў Гродне з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Генрыкам Літвіном. Па яго словах, польскія ўлады не маюць права ўплываць на рашэнні кіраўніцтва Саюзу палякаў і ніколі не ўплывалі ні ў адным пытанні.

Нагадаем, што пра жаданне сысці ў адстаўку па асабістых прычынах Анжаліка Борыс абвясціла 12 чэрвеня. 19 чэрвеня гэтае пытанне абмяркуе галоўная рада Саюзу палякаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі