Польскі МЗС накіраваў ноту пратэсту беларускаму амбасадару

Міністэрства замежных спраў Польшчы накіравала ў беларускую амбасаду ноту пратэсту ў сувязі з нядопускам у нашу краіну віцэ-спікера польскага Сената Кшыштафа Путры. Пра гэта паведаміў актывіст грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі" Андрэй Пачобут.

Нагадаем, учора беларускія памежнікі без тлумачэння прычын адмовілі ва ўездзе ў Беларусь віцэ-спікеру польскага Сената. Ён павінен быў наведаць Гродна і сустрэцца з актывістамі Саюза палякаў. Увечары таго ж дня ў МЗС Польшчы быў выкліканы саветнік беларускага амбасадара Уладзімір Чушаў, якому і была ўручана нота пратэсту. Польскае міністэрства запатрабавала ў беларускага боку тлумачэнні ў сувязі з гэтым інцыдэнтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі