Польскі верталёт не парушаў паветраную прастору Беларусі

Верталёты Ми-24

Верталёты Ми-24 / PAP

Польскі верталёт не парушаў паветраную прастору Беларусі. Паведамленні пра гэта — хлусня і правакацыя. Такую пазіцыю раніцай у нядзелю агучыў прадстаўнік аператыўнага камандавання ВС Польшчы Яцэк Гарышэўскі.

"Камандаванне вывучыла сітуацыю і выявіла, што такога інцыдэнту не было", заявіў ён у каментары PAP.

1 верасня Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў пра парушэнне паветранай прасторы польскім ваенным верталётам у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Нібыта ён на вельмі малой вышыні заляцеў на беларускую тэрыторыю на 1200 метраў і вярнуўся назад.

"Звесткі зводак і радыёлакацыйных запісаў сведчаць, што такога інцыдэнту не было", — сцвярджае Гарышэўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі