Польскія памежнікі паказалі плот, які раздзяляе нашы краіны

Плот на польска-беларускай мяжы / Польская памежная служба
Плот на польска-беларускай мяжы / Польская памежная служба

Польскія памежнікі паказалі гатовы ўчастак аплота, які раздзяляе краіну з Беларуссю. На дадзены момант агароджа займае 140 кіламетраў польска-беларускай мяжы. Цалкам яна (186 км) будзе гатовая да канца чэрвеня. На днях будаўнікі зоймуцца ўстаноўкай электроннага шлагбаўма.

Будаўніцтва сцяны пачалося ў студзені 2022 года і стала следствам міграцыйнага крызісу,  штучна створаным афіцыйным Мінскам у 2021 годзе. Кошт праекта склаў 353 мільёны еўра.

Узвядзенне плота выклікала хвалю крытыкі ў бок польскіх уладаў як з боку праваабаронцаў, якія патрабавалі Варшаву выконваць еўрапейскае заканадаўства ў галіне міграцыі, так і эколагаў — сцяна перасякае тэрыторыю Нацыянальнага парку "Белавежская пушча".

"Нашай мэтай з'яўляецца мінімізацыя ўрону", — сцвярджае прадстаўнік польскай пагранічнай аховы Ганна Міхальская і заяўляе, што высечка лесу робіцца ў мінімальна магчымых маштабах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі