Працэс "19 снежня" могуць адкрыць Парфянкоў, Брэус і Гапонаў
Першыя судовыя працэсы па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" пачнуцца ў мінскіх судах на гэтым тыдні.
Ужо вядома, што ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы будзе разглядацца абвінавачванне Васілю Парфянкову. У Мінскі гарадскі суд перадалі справы грамадзянаў Расіі Арцёма Брэуса і Івана Гапонава.
Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў могуць стаць наступнымі: яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі сваіх справаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Усяго па справе аб падзеях 19 снежня абвінавачваюцца 42 чалавекі.