Працягваюцца затрыманні і допыты актывістаў кампаніі "Гавары праўду"

У Бялынічах затрыманы актывіст Алег Мяцеліца, перадае Радыё "Свабода". 18 траўня ў яго адбыўся ператрус. 19 траўня Мяцеліцу даставілі ў міліцыю. Яго вінавацяць у тым, што распаўсюджваў на працоўным месцы друкаваную прадукцыю без выходных звестак. У Бабруйску міліцыянты заявіліся дадому да Алены Мядзведзевай. Учора яны правялі ператрус у яе кватэры ў прысутнасьці толькі непаўналетніх дзяцей. Сёння міліцыянты патрабуюць, каб Мядзведзева падпісала пратакол ператрусу, інфармуе БелаПАН.

У Мінску ў міліцыі Ленінскага раёну ідзе допыт Уладзіміра Някляева. Разам з ім знаходзіцца адвакатка, а таксама дзве сьледчыя. Следчая папрасіла прынесці копію статуту арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі