Прадпрымальнік абвінавачваецца ў нанясенні шкоды "без прыкметаў крадзяжу"
Сёння ў Мінску працягнуўся працэс аб "масавых беспарадках" на Плошчы і стартавала гучная справа аб "беспарадках" у будаўніцтве.
У Першамайскім судзе Мінска прайшло першае пасяджэнне па справе аб долевым будаўніцтве.
Заснавальнік і кіраўнік шэрагу будаўнічых прадпрыемстваў Сяргей Дзямчук абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт.216 КК "Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу".
Выслухаўшы абвінавачанне, Дзямчук заявіў, што не прызнае сябе вінаватым.
Між тым, па звестках праваахоўнікаў, Дзямчук са снежня 2005 года па снежань 2007 года арганізаваў заключэнне дамоваў долевага будаўніцтва жылога комплексу ў Мінску з фізічнымі асобамі і арганізацыямі, але не выканаў дамоўныя абавязанні. Пры гэтым грашовыя сродкі былі выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню. У выніку будаўніцтва жытла не ажыццявілі, і 128 дольшчыкам нанесеная шкода на суму Br11,3 млрд., піша БЕЛТА.