Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання-2020"

Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання-2020"

Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020". Ён пройдзе 12 траўня ў Ратэрдаме. Пра гэта стала вядома ў аўторак па выніках праведзенага лёсавання.

Разам з Беларуссю ў першы паўфінал трапілі Паўночная Македонія, Літва, Швецыя, Славенія, Аўстралія, Ірландыя, Расія, Нарвегія, Кіпр, Харватыя, Азербайджан, Мальта, Ізраіль, Украіна, Румынія і Бельгія. У другі паўфінал, прызначаны на 14 траўня, трапілі Аўстрыя, Малдова, Данія, Балгарыя, Швейцарыя, Польшча, Арменія, Фінляндыя, Латвія, Сан-Марына, Партугалія, Грузія, Грэцыя, Чэхія, Сербія, Ісландыя, Албанія, Эстонія.

Пакуль невядома, хто ж будзе прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні-2020". З амаль паўсотні прэтэндэнтаў былі адабраны 12. Гала-канцэрт нацыянальнага адбору прызначаны на 28 лютага, ён пройдзе ў здымачным павільёне "Беларусьфільма". Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 1". У аўторак прайшло лёсаванне — артысты вызначылі парадак сваіх выступаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі