Прадстаўнік МЗС Швецыі наведаў Беларусь з азнаямленчым візітам

Дырэктар дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў Швецыі Бо Эмтхен, адказны за гандлёва-эканамічныя пытанні, наведаў Беларусь з візітам 18—19 кастрычніка.
Большасць пытанняў, якія цікавілі прадстаўніка шведскага МЗС, тычыліся ўмоў гаспадарання, асабліва ў беларускіх свабодных эканамічных зонах.

Ён, у прыватнасці, заявіў, што асноўнай мэтай візіту стала папярэдняя прапрацоўка магчымага візіту ў Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Швецыі.

Паводле слоў Эмтхена, у ходзе візіту ён таксама вывучаў перспектывы адкрыцця ў нашай краіне амбасады Швецыі. Цяпер у Мінску працуе толькі аддзяленне дыппрадстаўніцтва, якое падпарадкоўваецца Маскве. Адкрыццё паўнавартаснай амбасады адкладваецца па фінансавых прычынах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі