Прадстаўніка праваслаўнай царквы пакуль не запрасілі ў Пекін
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі пакуль не выказаў зацікаўленасць у паездцы праваслаўных святароў разам з беларускай зборнай на Гульні ў Пекіне. Чатыры гады таму такая прапанова была і яны ездзілі ў Афіны, каб
падтрымаць спартсменаў і благаславіць іх на спартыўныя подзвігі. Пра
гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Беларускага Экзархату РПЦ Андрэй
Петрашкевіч:
"На сённяшні дзень ніякіх прашэнняў і прапановаў ад спорткамітэта і Алімпійскага камітэта не было. А ў мінулыя гады благаславенні былі дадзеныя і нашыя святары ездзілі разам з алімпійскай зборнай у Грэцыю".
Андрэй Петрашкевіч кажа, што ў Беларускім Экзархаце пакуль чакаюць, што прадстаўнікі Алімпійскага камітэта ўсё ж звяжуцца з імі.
"Будзе прапанова, будзе благаславенне", - кажа Петрашкевіч.