Прадстаўнікі бізнесу просяць Макея не дапусціць павышэння стаўкі ПДК
Саюз юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай не дапусціць павышэння стаўкі падатку на дададзены кошт у 2010 годзе. "Паводле даручэння рэгіянальных бізнес-асацыяцый і членаў уваходных да нас асацыяцый і прадпрыемстваў заклікаем вас не павялічваць велічыню стаўкі ПДК у 2010 годзе, знізіць усе абаротныя падаткі, істотным чынам спрасціць сістэму падаткаабкладання суб'ектаў гаспадарання", — гаворыцца ў лісце, накіраваным кіраўніку адміністрацыі Уладзіміру Макею 8 кастрычніка.
Прадстаўнікі бізнесу лічаць, што ва ўмовах, калі сусветны фінансавы крызіс, зніжэнне спажывецкай актыўнасці насельніцтва, стагнацыя таварных рынкаў яшчэ "не дасягнулі дна" і ўносяць дадатковыя цяжкасці і праблемы ў функцыянаванне айчынных прадпрыемстваў, "ні ў якім выпадку не варта павялічваць стаўкі падаткаабкладання, асабліва ПДК", і "нават прамаўляць услых суму магчымага павышэння падаткаў".
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва прапануе разгарнуць шырокае абмеркаванне форм і метадаў ажыўлення нацыянальнай эканомікі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці, мабільнасці, адкрытасці да інавацыйных магчымасцей і рэальнага павелічэння бюджэтных паступленняў за кошт актыўнасці суб'ектаў гаспадарання.
БелаПАН нагадвае, што павышэнне стаўкі ПДК з 18 да 20% прадугледжана праектам бюджэту Беларусі на 2010 год.