Пракуратура праверыць факт скажэння вынікаў галасавання на мінулых выбарах

Брэсцкія праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру з просьбай праверыць факт скажэння вынікаў галасавання на выбарах прэзідэнта ў 2006 годзе, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў праваабаронцы Уладзіміра Малея, нагодай для гэтага стала публікацыя "Кiраўнiк Брэстчыны прызнаў фальсiфiкацыю на выбарах 2006 года" ў газеце "Народная Воля".


Як дадаў Малей, у гэтым матэрыяле паведамляецца, што падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ, старшыня Брэсцкага аблвыканкама заявіў, што "ў 2006 годзе Аляксандра Лукашэнку на Брэстчыне падтрымала так шмат людзей, што ўладам давялося на 16 тысяч паменшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў".


Калі верыць публікацыі, то старшыня аблвыканкама прызнаў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе ў Брэсцкім рэгіёне былі сфальсіфікаваныя, заявіў Малей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі