Праспект Незалежнасці ў Мінску будуць рамантаваць і ў чацвер
Работы працягнуцца не толькі ў траўні, але і ў чэрвені. Рух будзе перакрывацца ўчасткамі: ад скрыжавання да скрыжавання.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва Упраўленні дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама, якое вядзе гэтыя працы.
Супрацоўнік упраўлення: “Тэрміны міжрамонтныя ўжо прайшлі. Ужо ёсць такая неабходнасць. Плошчу Незалежнасці з аднаго боку ўжо зрабілі, з фрэзераваннем, з заменай інжынерных камунікацый”.
16 траўня будзе зноў абмежаваны рух на участку ад вуліцы Леніна да Свярдлова, паведамляюць ва ўпраўленні.
Нагадаем, 15 траўня рамонт на галоўным праспекце выклікаў транспартны калапс. Заторы ўтварыліся на вуліцы Свярдлова, Маркса, Ленінградскай, Валадарскага ды іншых.