Пратэстанцкага пастара Антонія Бокуна аштрафавалі на 620 тысяч рублёў
28 траўня намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч аштрафаваў пастара сталічнай царквы "Іаан Прадцеча" Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Беларусі Антонія Бокуна на 20 базавых велічыняў (620 тысяч рублёў) за правядзенне несанкцыяванага набажэнства. Сам пастар зазначыў, што сваё затрыманне ён звязвае з сітуацыяй вакол замежнага прапаведніка, грамадзяніна Польшчы, члена царквы "Іаан Прадцеча" Яраслава Лукасіка.
Нагадаем, 27 траўня Лукасік і Бокун былі затрыманыя пасля набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме пастара. Іх даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Ноч да суда Бокун правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.
Лукасіка вызвалілі пасля прыезду польскага консула. Лукасік павінен пакінуць межы Беларусі да 7 чэрвеня. Яму інкрымінуецца "дзейнасць, скіраваная на нанясенне ўрону нацыянальнай бяспецы Беларусі ў сферы міжканфесійных адносінаў".
БелаПАН