Праваабаронцаў пакаралі "міласэрна"
Праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік і Алеся Бяляцкага аштрафавалі за несанкцыяваны пікет каля Адміністрацыі прэзідэнта, інфармуе БелаПАН. Кожны з іх правёў ноч у ізалятары і атрымаў штраф на 17.500 рублёў (0,5 базавай велічыні). Затрыманы разам з імі журналіст Сяргей Сыс быў адпушчаны позна ўвечары 23 сакавіка.
Як паведамляла Еўрарадыё, праваабаронцаў затрымалі ўвечары 23 сакавіка. Апрануўшыся ў майкі з плямамі "крыві", яны разгарнулі расцяжку са словамі "Не - смяротнай кары!".
Нагодай для пікету стала вестка, што ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук, прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання ў 2009 года.
Паведамленне аб іх пакарання смерцю атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Дзеянні ўлад Беларусі асудзілі кіраўніцтва Савета Еўропы, "Міжнародная амністыя" і беларускія праваабаронцы.