Праваабаронцы зладзілі пікет каля Адміністрацыі супраць смяротнай кары
Каля Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску міліцыянты затрымалі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсцік, а таксама журналіста Сяргея Сыса. Праваабаронцы ладзілі пікет супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Еўрарадыё датэлефанавалася да Алеся Бяляцкага непасрэдна ў пастарунак:
Еўрарадыё: Дзе Вы зараз знаходзіцеся?
Бяляцкі: У Ленінскім РУУСе пратаколы складаюць на нас.
Еўрарадыё: А ў чым вінавацяць?
Бяляцкі: У правядзенні несанкцыяванага мерапрыемства, мабыць... Мы яшчэ не бачылі пратаколаў.
Еўрарадыё: А колькі міліцыянтаў вас затрымлівалі?
Бяляцкі: Чатыры, здаецца, - там "газік" пад'ехаў. І яшчэ там падбеглі - агулам чалавек шэсць.
Нагадаем, што 22 сакавіка стала вядома, што ў Беларусі выканалі смяротны прысуд двум вязням - Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку. На думку праваабаронцаў, пры гэтым беларускія ўлады парушылі нормы міжнароднага права.