Праваахоўныя органы: папярэдняя прычына смерці Бябеніна — самагубства

Праваахоўныя органы ў якасці папярэдняй прычыны смерці журналіста Алега Бябеніна разглядаюць самагубства. Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка, цела Алега Бябеніна было знойдзена ў 19 гадзін 3 верасня ў дачным доме, размешчаным у Дзяржынскім раёне. "Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да лесвічнага пралёту, які вядзе на другі паверх дома. Побач ляжаў табурэт", — расказаў Данільчанка.

Паводле яго слоў, на месцы здарэння "слядоў барацьбы і знешніх пашкоджанняў на трупе не было выяўлена". Не было знойдзена і перадсмяротнай запіскі. Дакладную прычыну смерці мусіць вызначыць ускрыццё, якое адбудзецца 4 верасня.


Глядзі таксама: Саннікаў: я не веру ў самазабойства Алега Бябеніна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі