Праваслаўная царква прапануе дзяржаве змагацца з абортамі

Беларуская праваслаўная царква лічыць, што практыка масавых абортаў у краіне пагражае дэмаграфічнай бяспецы. На сённяшняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пра гэта сказаў мітрапаліт Філарэт. Паводле яго, “абвастрэнне дэмаграфічнай праблемы ў многім адбываецца ў сувязі з падменай маральных і рэлігійных каштоўнасцяў, што вядзе да дэградацыі грамадства”.

Пра магчымыя дзеянні Беларускай праваслаўнай царквы Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар мітрапаліта Філарэта Андрэй Петрашкевіч:

“Заява прадугледжвае радыкальныя дзеянні, а ў гэтым выпадку была акрэсленая праблема. І яе вырашэнне ставіцца не ў заканадаўчым плане, а ў плане пропаведзі і сумесных тлумачальных высілкаў царквы і дзяржавы, працы з будучымі маці, лекарамі. З жанчынамі, якія яшчэ не вызначыліся, рабіць ім аперацыю ці даць шанец дзіцяці застацца ў жывых”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі