Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство
У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх беларускіх праваслаўных храмах прайшлі святочныя літургіі, якія віталі цуд Богаўцялеснення.
Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Раство Хрыстова. Па ўсёй краіне ў храмах прайшлі святочныя літургіі, якія віталі цуд Богаўцялеснення.
Раство (або Ражджаство) — адно з найбуйнейшых рэлігійных святаў. Яму папярэднічае перыяд посту, калі вернікам трэба абмяжоўваць сябе ва ўжыванні пэўных прадуктаў харчавання.
З 7 студзеня пачынаюцца гэтак званыя “калядныя святкі” — перыяд адзначэння Раства. Заканчваюцца яны на Вадохрышча.
Мітрапаліт Павел павіншаваў вернікаў з Раством Хрыстовым
Лукашэнка павіншаваў праваслаўных
Фота: bymedia.net