Праверыць, ці не трапіла ваша імя ў спісы невыязных, можна за 10 хвілін

Праверыць, ці патрапіла вашае імя ў чорны спіс на выезд за мяжу, можна на працягу 10 хвілін. Для гэтага дастаткова з пашпартам прыйсці ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства.
Супрацоўніца аддзелу па грамадстве і міграцыі:

“Прыходзіце са сваім пашпартам, і на месцы мы правяраем, выязны вы ці не, і тут жа даем вам інфармацыю. Адразу прышлі і адразу вам сказалі”
, — распавялі карэспандэнту Еўрарадыё ў адным з мінскіх АВІРаў.

Нагадаем, раней гэтая ж працэдура займала каля трох тыдняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі