"Правы альянс" можа пазбыцца рэгістрацыі
Недзяржаўную арганізацыю "Правы Альянс" выклікаюць у Мінскі гаспадарчы суд. З позвай звярнуўся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Дзмітры Антаневіч. Суд пачнецца 15 верасня а 12.40.
Арганізацыю вінавацяць у тым, што яе фактычная дзейнасць не адпаведае статуту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў.
Карэтнікаў: "Я лічу, што гэта "наезд" на нашу арганізацыю можа быць звязаны з дзвюма рэчамі. Першая — гэта пачатак прэзідэнцкай кампаніі, калі ўлады спрабуюць прыціснуць і абмежаваць любыя грамадскія групы ды ініцыятывы. Другая версія - гэта калі лічыць пэўную самастойнасць мінскіх чыноўнікаў, то іх раздражніла нашая дзейнасць у барацьбе супраць вольнага продажу ў Мінску забруджанага опіўмам макавага насення. Хутчэй за ўсё мы пазбавімся рэгістрацыі".
Паводле статуту, "Правы альянс" распаўсюджвае некамерцыйную інфармацыю, падтрымлівае дзейнасць моладзі ў сферы адукацыі, прадпрымальніцкай дзейнасці, спорту і турызму.