Праз 6 дзён Беларусь мусіць вярнуць Аліеву пазычаныя $200 млн.

Азербайджан прадаставіў Беларусі крэдыт на суму 200 млн долараў на 12 дзён для аплаты паставак газу з Расіі. Пра гэта у аўторак паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Азербайджана Азер Гасымаў.
"Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі 21 чэрвеня звярнуўся да прэм'ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Артуру Расі-задэ наконт выдзялення кароткатэрміновага крэдыту Беларусі ў сувязі з узніклай сітуацыяй. Аб гэтым было дакладзена прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі. Улічваючы сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі, прэзідэнт Ільхам Аліеў даў згоду на выдзяленне гэтага крэдыту", — цытуе словы Гасымава РІА "Новости".

Нагадаем, "Газпрам" з 21 чэрвеня пачаў абмяжоўваць пастаўкі расійскага газу ў Беларусь з-за запазычанасці беларускага боку — каля 190 млн долараў. Ужо 23 чэрвеня Мінск аб'явіў, што грошы былі пераведзеныя. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што звярнуўся да свайго сябра, прэзідэнта Азербайджана, і ён яму дапамог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі