Праз холад паснулі мядзведзі з Мінскага заапарка — ўпершыню за 8 гадоў
Упершыню за 8 гадоў Трыстан і Ізольда — мядзведзі, якія жывуць у Мінскім заапарку, — заляглі ў спячку. Гэтая з'ява для заапарка вельмі рэдкая: у дзікай прыродзе мядзведзі засынаюць узімку праз тое, што ім няма чаго есці, але ў няволі такой праблемы звычайна не існуе. Паснуць мядзведзяў прымусіла надзвычайна халоднае надвор’е. У Гарадзенскім заапарку чатыры мядзведзі са сваёй бярлогі таксама амаль не выходзяць, — піша газета “Рэспубліка”. Калі мацнее мароз, яны на пару дзён засынаюць.
У Віцебскім заапарку мядзведзяў няма. Але тут у спячку на цэлую зіму заляглі вожыкі, жабкі і змеі.
У Віцебскім заапарку мядзведзяў няма. Але тут у спячку на цэлую зіму заляглі вожыкі, жабкі і змеі.