Прэферэнцыі ў гандлі з ЕС Беларусі могуць вярнуцца не раней за 2009 год
У бліжэйшы год прэферэнцыі ў гандлі з ЕС Беларусі не будуць вернутыя. Паводле словаў намесніка міністра замежных спраў нашай краіны Андрэя
Яўдочанкі, "пры самым аптымістычным раскладзе" прэферэнцыі Еўракамісіі
вернуцца толькі ў 2009 годзе. Ён патлумачыў, што для гэтага патрэбная
пэўная працэдура ўзгаднення.
Нагадаем, Беларусь была пазбаўленая прэферэнцый альбо мытных ільготаў у чэрвені 2007-га. Такім чынам нашу краіну пакаралі за парушэнне правоў прафсаюзаў. Раней гандлёвых прэферэнцый Еўрасаюз пазбавіў толькі Бірму.
БелаПАН