Прэм'ер Кабякоў заклікаў не лічыць заробкі беларусаў у доларах

Прэм'ер Кабякоў заклікаў не лічыць заробкі беларусаў у доларах

Беларускі ўрад прапануе адмаўляцца ад прывязкі прагнозу даходаў грамадзян да доларавага эквівалента. Пра гэта ў чацвер заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён нагадаў, што гаворка пра гэта ішла на cённяшняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

"Думаю, што ў нас грамадства ўжо зразумела, што ад гэтых паказчыкаў у доларавым эквіваленце неабходна сыходзіць, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — Не ў тым плане, што ў нас там нешта не атрымалася. А проста не заўсёды справядліва і не зусім дакладна з кропкі гледжання эканамічнай навукі".

Па словах прэм'ера, з-за таго, што даводзіцца ўдакладняць макраэканамічныя параметры, будуць удакладняцца і параметры, звязаныя з ростам рэальных заробкаў і даходаў насельніцтва. Пры гэтым Андрэй Кабякоў адзначыў, што "не будзе манілаўшчыны, не будзе трохзнакавага росту". Канкрэтныя лічбы з'явяцца пазней. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што галоўная задача, якая стаіць перад урадам, — забяспечыць больш высокі ўзровень пакупніцкай здольнасці заработных плат і даходаў беларусаў.

Прэм'ер Кабякоў заклікаў не лічыць заробкі беларусаў у доларах
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі