Прэм'ер Латвіі сышоў у адстаўку пасля трагедыі з гандлёвым цэнтрам Maxima
Такое рашэнне Валдзіс Дамброўскіс прыняў у сераду, пасля гутаркі з прэзідэнтам Андрысам Берзіньшам.
Па словах палітыка, якія перадае rus.delfi.lv, яго рашэнне абумоўлена абрынаннем гандлёвага цэнтра Maxima, а таксама тым, што "краіне трэба ўрад, які ў стане вырашыць цяперашнюю сітуацыю".
Прэм'ер падзякаваў жыхарам Латвіі за аказаную падтрымку, а таксама папрасіў прабачэння за тое, што не атрымалася.
Дамброўскіс быў адзіным прэм'ерам у гісторыі Латвіі, які ўзначальваў тры ўрады запар. Ён таксама кіраваў Кабінетам міністраў рэкордны тэрмін — з 12 сакавіка 2009 года. Цяперашні ўрад быў 17-м у сучаснай гісторыі Латвіі.
Фота — LETA