Прэм'ер Літвы прапануе ўвесці санкцыі супраць фірмаў, якія будуюць БелАЭС

БелАЭС / Еўрарадыё
БелАЭС / Еўрарадыё

Прэм'ер-міністр Літвы Ингрыда Шыманітэ заклікае ЕС увесці санкцыі супраць кампаній, якія звязаны з будаўніцтвам БелАЭС.

Ингрыда Шыманітэ падкрэслівае, што Еўрасаюзу варта разгледзець “усе віды санкцый” супраць беларускай улады. У тым ліку, ціск на розныя сферы эканомікі, абмежаванне выхаду на фінансавыя рынкі і санкцыі ў дачыненні да тых кампаній, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве БелАЭС.

Генеральным падрадчыкам будаўніцтва БелАЭС з'яўляецца кампанія “Атамбудэкспарт”, якая ўваходзіць у склад Расатама.

Чакаецца, што першы энергаблок АЭС пачне працу ўжо ў чэрвені, а другі — у 2022 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі