Прэм'ера скандальнага фільма "Авель" ("Мы, браты") перанесеная трэці раз
Прадзюсар кажа, што яна адбудзецца 24 верасня.
Прэм'еру скандальна вядомага фільма "Мы, браты" (працоўная назва "Авель") перанеслі трэці раз і прызначылі на 24 верасня. Пра гэта сайту sputnik.by паведаміў прадзюсар фільма Сяргей Ждановіч.
Па яго словах, фільм пройдзе не толькі ў кінатэатрах. Прыкладна на пачатку лістапада больш шырокую версію пакажуць на адным з беларускіх тэлеканалаў — гэта будзе чатырохсерыйная стужка.
Як паведамлялася раней, у англамоўным пракаце фільм плануецца пусціць пад назвай "Код Каіна" ("The Code of Cain"). У нашым пракаце фільм застанецца пад назвай "Мы, браты".
Па словах Ждановіча, паказ фільма на Канскім фестывалі дапамог у міжнародным прасоўванні карціны. Аднак прадзюсар адмаўляецца казаць, з якімі краінамі падпісаныя кантракты на паказ стужкі.
Фота — naviny.by