Прэмію Цайта атрымаюць 2 беларускія газеты
Два недзяржаўныя беларускія выданні — рэгіянальная штотыднёвая "Газета Слонімская" і электронная газета "Ежедневник" — атрымаюць сёлета ўзнагароду "Свабодная прэса Усходняй Еўропы", вядомую таксама як "прэмія Цайта".
Штогод яе ўручаюць прадстаўнікам незалежнай прэсы фонд Эбелін і Герда Буцэрыюса (фонд Zeit) і фонд "Свабоднае слова". Пра гэта паведамляецца ў лісце на імя старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Жанны Літвіной ад кіраўніка праграмы фонду Zeit Фрауке Хаман. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца сёлета 19 траўня.
БАЖ