Прэмію “За свабоду думкі” атрымаў Глеб Лабадзенка

Прэмію “За свабоду думкі” атрымаў Глеб Лабадзенка

Лаўрэатам прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава сёлета стаў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Як паведамляе Радыё Свабода, цырымонія ўручэння гэтай узнагароды прайшла 23 чэрвеня ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне, на радзіме Быкава.

Грошы на выраб статуэткі і дыплома, арганізацыю ўрачыстасцяў, канцэрт, прызы і арэнду транспарта збіралі на краудфандынгавай пляцоўцы Талака. Актыўнасць карыстальнікаў была нізкай і патрэбныя 5000 рублёў так і не сабралі, хоць ладную частку сумы (2000 рублёў) перавёў заснавальнік парталу TUT.by Юрый Зісер.

Прэмію “За свабоду думкі” ўручаюць за выбітныя заслугі ў дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны. Раней яе лаўрэатамі былі літаратары, палітыкі, музыкі, мастакі і грамадскія дзеячы. Летась прэмію імя Васіля Быкава атрымаў Зміцер Дашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі