Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы прызначаныя на 20 чэрвеня

Выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца 20 чэрвеня. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Сейма Браніслаў Камароўскі, які выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ ў першым туры больш за 50% галасоў, другі тур выбараў адбудзецца 4 ліпеня.

У лік магчымых кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, як інфармуе БЕЛТА, уваходзяць Браніслаў Камароўскі, кансерватар Януш Корвін-Міке, цэнтрыст Томаш Налэнч і незалежны кандыдат Анджэй Аляхоўскі. Раней у СМІ таксама з'яўляліся здагадкі, што партыя "Права і справядлівасць" можа вылучыць у якасці кандыдата брата-блізнюка загінулага прэзідэнта Яраслава Качыньскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі