Прэзідэнтам Харватыі ўпершыню стане жанчына

Дзейны прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч прызнаў паразу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Першай жанчынай-прэзідэнтам краіны стане экс-кіраўніца МЗС і кандыдатка ад вядучай апазіцыйнай партыі "Харвацкая дэмакратычная садружнасць" Калінда Грабар-Кітаравіч. Як перадае ВВС, на выбарах яна апярэджвае цяперашняга прэзідэнта прыкладна на 1%.

Ёсіпавіч раней карыстаўся шырокай падтрымкай у Харватыі. Але апошнім часам яго крытыкуюць, бо эканоміка краіны ўжо шосты год не можа выбрацца з рэцэсіі.

Грабар-Кітаравіч паабяцала пакласці канец рэцэсіі ў выпадку абрання. У сваёй выбарчай праграме яна таксама прапанавала узмацніць паўнамоцтвы прэзідэнта праз змену ў Канстытуцыі. У Харватыі прэзідэнт мае пераважна цырыманіяльныя функцыі. Кіраўніцтва дзяржавай ажыццяўляе ўрад.

Фота — hrvatski-dom.hr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі