Прэзідэнтам Ізраіля можа стаць ураджэнец Беларусі
Віцэ-прэм’ер Ізраіля Шымон Перэс аб’явіў пра свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта гэтай краіны. Перэс нарадзіўся ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Зараз яму 83 гады, ён — кандыдат ад правячай партыі «Кадзіма».
Шымон Перэс — былы прэм’ер-міністр і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра. Выбары парламентам прэзідэнта Ізраіля пройдуць 13 чэрвеня.
Хартыя-97
Шымон Перэс — былы прэм’ер-міністр і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра. Выбары парламентам прэзідэнта Ізраіля пройдуць 13 чэрвеня.
Хартыя-97