Продаж акцый “Белтрансгазу” не будзе прыспешвацца - Мінэканомікі

Датэрміновы продаж “Газпрому” акцый “Белтрансгазу” не прадугледжваецца. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў. Працягваючы гэтую тэму, дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек патлумачыла, што бакі дамовы – Дзяржмаёмасць і “Газпром” не выносілі ніякіх прапановаў пра ўнясенне зменаў у дамову пра куплю-продаж 50% акцый “Белтрансгазу”.

Нагадаем, што ў чэрвені 2007 года кампанія “Газпром” аплаціла Беларусі 12,5 акцый “Белтрансгазу”. У адпаведнасці з дамовай расійскае прадпрыемства выкупіць 50% акцый роўнымі часткамі па 12,5% да 2010 года, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі